Валаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Вала́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Валаўск.

Валаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Валаўск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 725
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кармянскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск пералічана са Скародненскага сельсавета ў Кармянскі, цэнтр Кармянскага сельсавета перанесены ў вёску Валаўск, а сельсавет перайменаваны ў Валаўскі[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 17 лістапада 2005 года скасаваны вёскі Вязцы, Глазкі і Шыя[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 725 чалавек[4], з іх 96,8 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 30 мая 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць