Валерый Антонавіч Ананіч
Вале́рый Анто́навіч Ана́ніч (17 верасня 1949, в. Благадаць, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, доктар гістрычных навук (1991), прафесар (1992). Кандыдат юрыдычных навук. Палкоўнік міліцыі ў адстаўцы.
Валерый Антонавіч Ананіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1949 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1991) |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
У 1979 годзе скончыў Мінскую вышэйшую школу міліцыі. З 1983 года — выкладчык, начальнік кафедры Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Даследаваў пытанні гісторыі міліцыі Беларусі, праблемы прафілактыкі парушэнняў і барацьбы са злачыннасцю.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Пашаны (2017)[1]
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 226 «Аб узнагароджанні». Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 чэрвеня 2017).
ЛітаратураПравіць
- Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.