Валерый Валянцінавіч Вядрэнка

Валерый Валянцінавіч Вядрэнка (19 жніўня 1956, Мінск) — беларускі фатограф, фотакрытык, мастак.

Валерый Валянцінавіч Вядрэнка
Род дзейнасці фатограф
Дата нараджэння 19 жніўня 1956(1956-08-19) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Сайт viadrenka.by

Біяграфія правіць

Каля 40 гадоў займаецца фатаграфічнай дзейнасцю, таксама жывапісам, скульптурай і кіно.

Вялікая частка фотапрац створана на мяжы фатаграфіі і выяўленчага мастацтва. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, удзельнік калектыўных і персанальных выставаў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеі Республікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Дзяржаўным гістарычна-культурным запаведніку «Заслаўе», Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Іспаніі, ЗША.

Аўтар фотаальбома «Лошыцкі дыярыуш»[1].

Зноскі