Валерый Віктаравіч Драчэўскі

Валерый Віктаравіч Драчэўскі (нар. 1954) — беларускі футбольны і міні-футбальны трэнер, старшы выкладчык кафедры спорту БНТУ.

Футбол
Валерый Драчэўскі
Поўнае імя Валерый Віктаравіч Драчэўскі
Нарадзіўся 1954
Грамадзянства

Біяаграфія правіць

Працаваў трэнерам па футболе ў ДЮСШАР № 5 г. Мінска. За час працы ДЮСШАР № 5 браў удзел у якасці другога трэнера ў чэмпіянаце Еўропы па футболе, дзе зборная каманда Беларусь U-16 заняла 8 месца (Ірландыя). За падрыхтоўку выхаванцаў, якія сталі ўдзельнікамі чэмпіянату свету па футболе c 1994 па 1998 год яму была прысвоена Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя трэнера. Неаднаразова запрашалі трэнерам для падрыхтоўкі моладзевай зборнай каманды Беларусь па міні-футболе.

У 1998 годзе ўзначаліваў МФК «Сімург». З 1999 года працуе ў БНТУ, дзе з 2000 года з’яўляецца галоўным трэнерам каманды па міні-футболе «Дынама-БНТУ».

Двойчы ўзначальваў студэнцкія зборныя каманды Беларусь на чэмпіянатах свету сярод студэнцкіх камандаў у 2014 годзе (Іспанія) і ў 2018 годзе (Казахстан).

Спасылкі правіць