Валерый Піліпавіч Гаранькоў

Валерый Піліпавіч Гаранькоў (нар. 29 мая 1941, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі фармаколаг, арганізатар фармацэўтычнай справы. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1989).

Валерый Піліпавіч Гаранькоў
Дата нараджэння 29 мая 1941(1941-05-29) (82 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фармацэўтычных навук[d] (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скоячыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Фармацыя», 1964), 1-ы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (аспірантура, 1971).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1964—1972), Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (1973—1992, дацэнт, загадчык кафедры арганізацыі і эканомікі фармацыі), Беларускай рэспубліканскай ВА «Фармацыя» (1992—1995, 1997—1998, генеральны дырэктар), ЗАТ «Белфармінтор» (1995—1997, дырэктар), ЗАТ «Малкут» (1999—2002), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2002, хімічны факультэт, кафедра радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, прафесар, у 2002—2007 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: лекавае забеспячэнне; аптэчная служба; фармацэўтычны рынак; медыцынскія кадры; медыцынская інфарматыка.

Узнагароды правіць

Значок «Выдатнік аховы здароўя» (1984), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1991, 2001), Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (1991), Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (1991) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Социально-экономическая эффективность использования материальных и трудовых ресурсов в аптечной службе и пути ее повышения : автореферат диссертации … доктора фармацевтических наук : 15.00.01 / Гореньков Валерий Филиппович. — Москва, 1989.
  • Экономика фармации / В. Ф. Гореньков. — Минск, 1982.

Зноскі