Валерый Уладзіміравіч Абрамук

савецкі футбаліст

Валерый Уладзіміравіч Абрамук (нар. 17 жніўня 1952, г. Гродна) — беларускі футбаліст.

Футбол
Валерый Уладзіміравіч Абрамук
Нарадзіўся 17 жніўня 1952(1952-08-17) (71 год)
Грамадзянства
Рост 177 см
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1971 Іскра Смаленск[d]
1975—1987 Хімік (Гродна) 423 (52)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Выхаванец гродзенскіх ДЮСШ і групы падрыхтоўкі пры камандзе майстроў «Хімік» упершыню ў галоўную каманду горада быў запрошаны ў 1969 годзе. Да гэтага паспеў пагуляць за дубль клуба, а таксама ў складзе юнацкай каманды стаць пераможцам другога розыгрышу прыза «Крыштальны мяч». Дэбютаваў у складзе «Нёмана» у першынствах СССР 30 жніўня 1969 у гульні і на працягу 16 сезонаў правёў за гродзенскі клуб 436 каляндарных гульняў, у якіх забіў 52 мяча. Адыграў ва ўсіх матчах першынства СССР у 1979, 1980, 1982, 1983, 1985 1986 і 1987 гадах, прапусціўшы па адной сустрэчы ў 1976, 1977 і 1984 гадах. Восем сезонаў запар у 1979—1986 гадах быў капітанам каманды «Хімік», што з’яўляецца рэкордам гродзенскага футбола.

У складзе «Хіміка» заваяваў першае, другое і трэцяе месцы ў занальных турнірах першынства СССР ў 1980, 1982 і 1983 гадах[1].

Зноскі