Валерый Гур’евіч Ціхіня

беларускі дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Валерый Ціхіня)

Вале́рый Гу́р’евіч Ціхі́ня (нар. 1 кастрычніка 1940, Капаткевічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі юрыст, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Валерый Гур’евіч Ціхіня
Нараджэнне 1 кастрычніка 1940(1940-10-01) (84 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне
Дзейнасць права[1], правазнаўства[1] і палітыка[1]
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 года ў в. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна ў сям’і служачага. Скончыў школу ў в. Зеляночы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці[2].

Працоўны шлях пачаў у 1956 годзе справаводам народнага суда Васілевіцкага раёна. Пасля заканчэння ў 1963 годзе Белдзяржуніверсітэта працаваў навуковым супрацоўнікам Мінскага НДІ судовых экспертыз, загадчыкам крыміналістычнай лабараторыі БДУ, з 1966 года — у органах пракуратуры.

Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі са снежня 1974 года займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю.

У красавіку 1983 года выбраны дэканам юрыдычнага факультэта БДУ, у снежні 1986 года прызначаны прарэктарам па навуковай рабоце БДУ.

На сесіі Вярхоўнага Савета БССР у кастрычніку 1989 года выбраны Міністрам юстыцыі БССР.

У 1990—1991 гадах — сакратар ЦК КПБ. У 1990—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

3 1996 па 1999 гады займаўся педагагічнай дзейнасцю, з’яўляўся прэзідэнтам Беларускага фонду прававога супрацоўніцтва.

У верасні 1999 года абраны загадчыкам кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін і міжнароднага права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і на гэтай пасадзе працаваў да 2002 года, пасля чаго быў прызначаны загадчыкам кафедры Мінскага інстытута кіравання[3]. З 2010 па 2019 — загадчык кафедры прававых і гуманітарных дысцыплін Прыватнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва[4][5].

Узнагароды

правіць

За вялікія заслугі ў галіне юрыспрудэнцыі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986) і трыма медалямі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы прысвечаны ўдасканаленню нацыянальнага заканадаўства. Прымаў удзел у падрыхтоўцы законапраектаў (праект Грамадзянскага кодэкса, праект Кодэкса законаў аб працы і інш.). Асноўны навуковы напрамак — праблемы фарміравання дэмакратычнай прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь, міжнароднае прыватнае права, грамадзянскі працэс.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 29 манаграфій і 15 падручнікаў.

Пад яго навуковым кіраўніцтвам працуюць 15 кандыдатаў і саіскальнікаў.

Бібліяграфія

правіць
  • Т46 Избранные труды / В.Г. Тихиня. – Минск : ЮрСпектр, 2020. – 620 с. – (Наследие права).[6]

Крыніцы

правіць
  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Ими гордится школа Архівавана 31 ліпеня 2021.
  3. Имя в белорусской науке: Валерий Гурьевич Тихиня (руск.). Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2021. Праверана 11 снежня 2021.
  4. «Студенты знают – зло не должно господствовать над добром»: чему учат в Частном институте управления и предпринимательства (руск.). Столичное телевидение (5 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2021. Праверана 16 снежня 2021.
  5. Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. Контакты (руск.). Архіў Інтэрнэту (23 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 16 снежня 2021.
  6. В.Г. Тихиня «Избранные труды». pravo.by.

Спасылкі

правіць