Валеры Афлала
Валеры Афлала (швед. Valerie Aflalo; нар. 7 кастрычніка 1976, Мальмё) — шведская мадэль і дызайнер. Пераможца конкурсу «Міс Швецыя 2000».
Валеры Афлала | |
---|---|
шведск.: Valerie Aflalo | |
Род дзейнасці | мадэльер, мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Сайт | valerieaflalo.com (шведск.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБацька — француз П’ер Марыс Афлала, маці — шведка Ан-Крысцін Афлала. У Валеры ёсць дзве малодшыя сястры — Селін і Арыяна. У 1995 годзе Валеры скончыла гімназію ў Мальмё. Затым скончыла ўніверсітэт і школу дызайну ў Мальмё.
Замужам. Ёсць дзве дачкі — Б’янка і Нікалет.
Кар’ера
правіцьУ 18 гадоў пачала працаваць фотамадэллю ў агенцтве Modellink. Супрацоўнічала з кампаніямі Ellos, Josefsson і Halléns, а таксама Віўен Вествуд.
У 2000 годзе перамагла на конкурсе прыгажосці «Міс Швецыя» і прадстаўляла краіну на конкурсе «Міс Сусвет». Праз некалькі гадоў была са-вядучай ранішняй праграмы на шведскай радыёстанцыі NRJ. З 2005 года яна распрацоўвае вопратку пад уласным брэндам Valerie.
У 2013 годзе Валеры была ўзнагароджана прэміяй «Guldknappen» у катэгорыі «Прыз чытачоў» за працу з уласным брэндам адзення Valerie.