Валідацыя даных
Валідацыя або праверка даных — працэс ацэнкі якасці даных з дапамогай функцый выяўлення памылак. Такія функцыі праглядаюць увесь набор даных і паведамляюць пра знойдзеныя хібы[1].
Прыклад правіць
Няхай набор даных мае атрыбуты з адрасамі . Пры валідацыі гэтых даных могуць правярацца наступныя ўласцівасці:
- Аднароднасць фармату запісу адрасоў.
- Адпаведнасць прыведзеных паштовых індэксаў адрасам.
- Адсутнасць пропускаў у важных атрыбутах.
Крыніцы правіць
- ↑ Three Levels of ML Software (англ.). ML Ops: Machine Learning Operations. Праверана 14 снежня 2023.