Вандэя
дэпартамент Францыі
Вандэя (франц. Vendée) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Краіна Луары. Парадкавы нумар 85. Адміністрацыйны цэнтр — Ла-Рош-сюр-Ён. Насельніцтва 539,7 тыс. чалавек (45-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Вандэя Vendée | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 85 |
Рэгіён: | Краіна Луары |
Прэфектура: | Ла-Рош-сюр-Ён |
Акруг: | 3 |
Кантонаў: | 31 |
Камун: | 282 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 45-е месца |
-1999 | 539,7 тыс. |
Шчыльнасць насельніцтва: | 80 чал/км² |
Плошча: | 6720 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча тэрыторыі 6720 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сеўр-Нантэз, Сеўр-Ньёртэз, Ле і Вандэя. У дэпартамент уваходзяць два астравы Нуармуцье і Йе.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 282 камуны.
Вандэя — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі у сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Пуату. Назва паходзіць ад мясцовай ракі.
Спасылкі
правіць- Prefecture Архівавана 15 студзеня 2007.
- Conseil general