Ванэса Валер’еўна Каладзінская

(Пасля перасылкі з Ванэса Каладзінская)

Ванэ́са Вале́р’еўна Каладзі́нская (нар. 27 снежня 1992(1992-12-27)[1], Бабруйск, Магілёўская вобласць[1]) — беларуская спартсменка (вольная барацьба), двухразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа.

Ванэса Валер’еўна Каладзінская
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1]
Спецыялізацыя Вольная барацьба
Нарадзілася 27 снежня 1992(1992-12-27)[1] (31 год)
Грамадзянства
Трэнеры
  • Артур Зайцаў;
  • Сяргей Смаль[2].
Рост 163 см
Вага да 48-53 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У дзяцінстве займалася гімнастыкай. Кандыдат у майстры спорту Беларусі па мастацкай гімнастыцы. Бацькі — трэнеры па гімнастыцы[3].

У чвэрцьфінале алімпійскага турніру[4] прайграла канадскай спартсменцы Кэрал Хвін і завяршыла выступленне[5]. На чэмпіянаце свету 2012 года ў фінале перамагла японку Эры Тасаку[6].

У верасні 2013 года нарадзіла дзіця. Праз паўтары гады пасля вяртання ў спорт у Каладзінскай дыягнаставалі гарманальнае захворванне. У сувязі з гэтым Ванэсе давялося прапусціць летнія Алімпійскія гульні 2016 года[7].

На чэмпіянаце Еўропы 2017 года ў фінале перамагла расіянку Наталлю Малышаву, а на чэмпіянаце свету ў фінальным раўндзе перамагла японку Маю Мукаіду. Па выніках года была прызнана найлепшай спартсменкай года ў жаночай барацьбе па версіі UWW[8].

На чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Каспійску саступіла ў фінале расіянцы Стальвіры Оршуш і заваявала сярэбраны медаль[9].

У лютым 2020 года на чэмпіянаце кантыненту ў італьянскай сталіцы, у вагавой катэгорыі да 53 кг Ванэса ў схватцы за чэмпіёнскі тытул перамагла спартсменку з Нідэрландаў Есіку Бласку і заваявала залаты медаль еўрапейскага першынства[10]. У сакавіку 2021 года стала вядома, што Каладзінская прадставіць Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года[11]. У Токіа Ванэса заваявала бронзавы медаль, здабыўшы перамогу ў паядынку за 3-е месца супраць амерыканкі Джакары Вінчэстэр[12].

Зноскі

  1. а б в г д https://olympics.com/tokyo-2020/olympic-games/en/results/wrestling/athlete-profile-n1291559-kaladzinskaya-vanesa.htm
  2. Сергей Смаль, тренер Ванессы, делится своими впечатлениями (руск.). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021. Праверана 30 лістапада 2021.
  3. «Если у тебя нет стресса, значит, ты неживой». Борец вольного стиля Ванесса Колодинская — в проекте «Я так люблю» (руск.). Parimatch News. новости, тексты, результаты (1 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 25 студзеня 2022.
  4. "Иосиф Чугошвили и Ванесса Колодинская завоевали олимпийские лицензии на отборочном турнире по борьбе в Китае"(руск.). 2012-04-29. Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27.
  5. "Стартовал женский турнир по борьбе"(руск.). 2012-08-08. Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27.
  6. "Ванесса Колодинская завоевала золото на чемпионате мира по вольной борьбе среди женщин в Канаде"(руск.). 2012-09-30. Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27.
  7. "Колодинская Ванесса Валерьевна"(руск.). Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 22 ліпеня 2023.
  8. "Белоруска Ванесса Колодинская признана лучшей спортсменкой года в женской борьбе по версии UWW"(руск.). 2017-12-27. Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27.
  9. "Шесть медалей завоевала женская сборная Беларуси по борьбе на ЧЕ в России"(руск.). 2018-05-04. Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27.
  10. "Белоруска Ванесса Колодинская завоевала золото на ЧЕ по женской борьбе в Риме"(руск.). 2020-02-14. Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27.
  11. "Ванесса Колодинская и Василиса Марзалюк завоевали по серебру на отборочном турнире к ОИ по борьбе"(руск.). 2021-03-21. Архівавана з арыгінала 2021-07-27. Праверана 2021-07-27. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 22 ліпеня 2023.
  12. "Белоруска Ванесса Колодинская завоевала бронзу Олимпиады"(руск.). 2021-08-06. Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2021-08-15.

Спасылкі

правіць