Варанцоўскі палац (Санкт-Пецярбург)
Варанцоўскі палац — палац у цэнтральнай частцы Санкт-Пецярбурга, які размяшчаецца на Садовай вуліцы насупраць Гасцінага двара. Збудаваны архітэктарам Б. Ф. Растрэлі ў 1749—1757 гадах для канцлера М. І. Варанцова. Палац адрозніваецца багатым дэкорам фасадаў і пышным аздабленнем інтэр’ераў. У палацы больш за 50 парадных зал і памяшканняў. Палац упрыгожваюць ляпніна, пазалочаная разьба і іншыя элементы, звязаныя са стылем барока.
Ад Садовай вуліцы палац аддзяляе парадны двор і вытанчаная агароджа, выкананая з літога чыгуну. За галоўным корпусам быў рэгулярны сад, які распасціраўся да Фантанкі.
Будаўніцтва і аздабленне палаца запатрабавала вялікіх сродкаў і ў 1763 годзе граф Варанцоў за даўгі быў вымушаны саступіць яго расійскай казне. Пасля ўзыходжання на прастол Паўла I палац у канцы 1790-х гадоў быў перададзены Мальтыйскаму ордэну, тут жа размяшчаўся Капітул расійскіх ордэнаў.
У 1798—1800 гадах архітэктарам Джакама Кварэнгі ў палацы створана царква Ражства Святога Іаана Прадцечы, а з боку саду па яго ж праекту да галоўнага корпуса была прыбудавана Мальтыйская капэла.
З 1810 па 1918 год у палацы размяшчаўся Пажаскі корпус. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясцілася Першая Петраградская пяхотная школа каманднага складу РСЧА. У 1937 годзе на базе гэтай школы было створана Ленінградскае пяхотнае вучылішча імя С. М. Кірава. У 1955 годзе тут жа размясцілася Сувораўскае ваеннае вучылішча.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Ленинград: Путеводитель / Сост. В. А. Витязева, Б. М. Кириков. — Издание 2-е, стереотипное, с изменениями. — Л.: Лениздат, 1988. — 366 с. — ISBN 5-289-00492-0
- Воронцо́ва дворе́ц // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 128—129. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варанцоўскі палац (Санкт-Пецярбург)
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810648000 |