Вароты Індыі
Вароты Індыі (хіндзі: इंडिया गेट, англ.: India Gate) — размешчаны ў Нью-Дэлі манумент у памяць аб індыйскіх салдатах, якія загінулі ў англа-афганскіх войнах і ў гады Першай сусветнай вайны. Узведзены па праекце Эдвіна Лачэнса і ўрачыста адкрыты 12 лютага 1931 года.
Па заканчэнні Трэцяй інда-пакістанскай вайны (1971) Індзіра Гандзі адкрыла побач з варотамі Магілу невядомага салдата. Ускладанне вянкоў да гэтага помніка ўваходзіць у праграму дзяржаўных візітаў у Індыю кіраўнікоў замежных дзяржаў.