Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт

Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт (польск.: Warszawski Uniwersytet Medyczny) — вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова ў горадзе Варшава, Польшча.

Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Medical University of Warsaw
Заснаваны 1809
Рэктар Zbigniew Gaciong[d][1]
Размяшчэнне Сцяг Польшчы Польшча, Варшава
Сайт wum.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт быў створаны як Медычная акадэмія ў 1809 годзе. У 1816 годзе акадэмія ўвайшла ў склад Варшаўскага ўніверсітэта як медыцынскі факультэт. У 1831 годзе факультэт, як і Варшаўскі ўніверсітэт, быў зачынены. Прычынай гэтаму стала лістападаўскае паўстанне, па выніках якога былі зачыненыя ўсе ВНУ на тэрыторыі сённяшняй Польшчы.

У 1857 годзе была заснавана Імператарска-Каралеўская акадэмія медыцыны і хірургіі, якая працягнула традыцыю медыцынскага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта. Пасля акадэмія была аб'яднана з Варшаўскай галоўнай школай ў якасці медыцынскага факультэта ў 1862 годзе. У 1869 годзе Варшаўская галоўная школа была ператворана ў Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт з медыцынскім факультэтам у яго складзе.

Падчас Першай сусветнай вайны Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт у поўным складзе быў эвакуіраваны ў Растоў-на-Доне, тым самым у Варшаве ні засталося ні адной вышэйшай навучальнай установы. У 1915 годзе польскія грамадскія дзеячы ў акупаванай немцамі Варшаве пачалі аднаўленне Варшаўскага ўніверсітэта, у складзе якога зноў быў створаны медыцынскі факультэт. Дадзены факультэт знаходзіўся ў складзе Варшаўскага ўніверсітэта да 1950 года.

Паралельна медыцынскаму факультэту Варшаўскага ўніверсітэта ў Варшаве ў 1920 годзе быў створаны Дзяржаўны стаматалагічны інстытут, які ў 1933 годзе быў перайменаваны ў Стаматалагічную акадэмію.

У 1950 году медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта і Стаматалагічны інстытут былі аб'яднаны ў Варшаўскую медыцынскую акадэмію. У гэтым жа годзе Варшаўская медыцынская акадэмія была перайменавана ў Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт.

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/6982273c-6dd5-4b22-9d18-dada4348f3f1 Праверана 17 верасня 2022.