У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Васьміног Паўль (ням. Paul; студзень 2008, Уэймут, Дорсет, Англія - 26 кастрычніка 2010, Оберхаўзен, Германія), у Германіі таксама вядомы як «васьміног-аракул» (ням. Oktopus-Orakel) — васьміног мужчынскага полу віду васьміног звычайны (Octopus vulgaris), які атрымаў вядомасць дзякуючы здольнасці адгадваць вынікі матчаў з удзелам футбольнай зборнай Германіі. Жыў у акіянарыўме «Цэнтр марскога жыцця» ў Оберхаўзене (Германія). Імя Паўль прыйшло з верша для дзяцей "Der Tintenfisch Paul Oktopus" (Васьміног Паўль Актопус) нямецкага пісьменніка Боя Лорнсена. Перад матчам з Аргенцінай абаронцы правоў жывёл з арганізацыі PETA прапанавалі адпусціць Паўля на волю, аднак адміністрацыя Цэнтра марскога жыцця заявіла, што васьміног не самастойны і не зможа здабываць сабе ежу.

Васьміног Паўль