Васілевіцкі сельсавет (Васілевіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці БССР

Васіле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Васілевічы.

Васілевіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Васілевіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Васілевічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
16 ліпеня 1954
Дата скасавання 29 красавіка 1950,
26 лістапада 1959

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года ў складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Васілевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Навінкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 29 красавіка 1950 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Васілевіцкага пассавета, саўхоз «Ведрыч» і торфазавод «Закрашынскі Мох» перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета, вёска Навінкі перададзена ў склад Залатушскага сельсавета[1].

16 ліпеня 1954 года цэнтр Маканавіцкага сельсавета Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў гарадскі пасёлак Васілевічы, сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі[2]. З 16 верасня 1959 года сельсавет за выключэннем вёскі Навінкі ў складзе Рэчыцкага раёна[3]. 26 лістапада 1959 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета[4].

У склад Васілевіцкага сельсавета ўваходзілі (цяпер не існуючыя) хутары: да сярэдзіны 1930-х гадоў — Будзішчы, Везвінскі, Гарадзянка, Гардзіянка, Глубока, Града, Дварэцкі, Еўня, Закрашан, Залескі, Каланін, Кішынец, Кончэсь, Лужанка, Лысец, Лясная Стража (2 хутары), Мядведка, Падніўкі, Перадвінскі, Власнюк, япраўка, Корч, Ляды, да сярэдзіны 1950-ых гадоў — Асавок, Дубрава, Запечча, Капашын, Ключэяў, Кротава паляна, Нехарань, Посуж, Печкі, Праход, Прыстань, Ротгалоў, Рубанікі, Скрывалка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 29 апреля 1950 г. О преобразовании деревни Василевичи, Василевичского района, Полесской области, в городской поселок Василевичи и о ликвидации Василевичского сельского Совета // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 16 верасня 1959 г. Аб скасаванні Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.