Васіль Майсеевіч Гарошка
Герой Сацыялістычнай Працы
Васіль Майсеевіч Гарошка (1 лютага 1940, в. Селішча, Пінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1978)[1].
Васіль Майсеевіч Гарошка | |
---|---|
Род дзейнасці | аграном |
Дата нараджэння | 1 лютага 1940 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1976). Скончыў БСГА ў 1967 годзе. З 1969 года галоўны аграном калгаса «Аснежыцкі» Пінскага раёна[1].
Потым стаў старшынёй калгаса імя Горкага, потым дырэктарам і пазней намеснікам кіраўніка Пінскага філіяла Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі[2].
Узнагароды
правіцьЗванне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні планаў і абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў. Член ЦК КПБ у 1971-76[1].
Зноскі
- ↑ а б в Горошко Василий Моисеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
- ↑ Палескі характар. Дзе трактары рухаюцца з хуткасцю 80 км у гадзіну