Васіль Міхайлавіч Байкоў
Васіль Міхайлавіч Байкоў (нар. 28 мая 1953, в. Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Васіль Міхайлавіч Байкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
28 мая 1953 (71 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграном-арганізатар.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам саўгаса «Камаровічы» Петрыкаўскага раёна. Працаваў галоўным аграномам саўгаса «Віцебскі», сакратаром парткама, дырэктарам саўгаса імя У. П. Краева Віцебскага раёна. Займаў пасады старшыні Віцебскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыні Віцебскага райвыканкама, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Быў старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Пашаны (2012)[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].