Васіль Сямёнавіч Асіпенка

Васіль Сямёнавіч Асіпенка (нар. 15 студзеня 1947, в. Алісаўка Краснагорскага раёна Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Васіль Сямёнавіч Асіпенка
Нараджэнне 15 студзеня 1947(1947-01-15) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Курскі сельскагаспадарчы інстытут, інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым Гардзееўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў Бранскай вобласці. Пасля заканчэння вучобы працаваў інжынерам па ахове працы і тэхніцы бяспекі Краснагорскага раённага вытворчага ўпраўлення сельскай гаспадаркі Бранскай вобласці. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі быў галоўным інжынерам-механікам калгаса «Зара камунізму» Краснагорскага раёна, кіраўніком Краснагорскага міжкалгаснага аб’яднання па арашэнню, галоўным інжынерам Краснагорскага транспартнага прадпрыемства «Транссельгастэхніка», галоўным інжынерам Краснагорскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка», старшынёй Краснагорскага раённага вытворчага аб’яднання па аграхімічнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркі Бранскай вобласці. Працаваў старшым інжынерам па тэхналагічнаму абсталяванню, начальнікам комплекса — намеснікам дырэктара, намеснікам дырэктара саўгаса «Гарадоцкі» Гарадоцкага раёна, дырэктарам Гарадоцкага камбіната кааператыўнай прамысловасці, дырэктарам саўгаса «Гарадоцкі», дырэктарам саўгаса-камбіната «Паўночны» Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Дырэктар камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Паўночны» Гарадоцкага раёна.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі