Васіль Фёдаравіч Грушэцкі

Васіль Фёдаравіч Грушэцкі (руск.: Василий Фёдорович Грушецкий) — стацкі саветнік у г. Магілёве, прафесар, настаўнік 1-й Варшаўскай рускай гімназіі, аўтар падручнікаў[1].

Васіль Грушэцкі
Месца нараджэння Магілёў
Месца смерці
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Васіль Грушэцкi быў жанаты з дачкой польскага паўстанца. У 1850-х г. быў стацкім саветнікам у г. Магілёве.

У 1860-х гадах пераязджае ў Варшаву, дзе працуе настаўнікам 1-й Варшаўскай рускай гімназіі.

Дзеці правіць

  1. Ніна — скончыла Магілёўскую жаночую гімназію ў 1889 г. Муж — Атрыганьеў Канстанцін, паручнік 162-га пяхотнага Ахалцыхскага палка, удзельнік руска-японскай вайны. Затым — палкоўнік, камандзір 106-га пяхотнага Уфімскага палка[2], памёр ад ран у нямецкім палоне ў сакавіку 1915 г. Дзеці ад шлюбу: Ася, Нона, Зоя, Георгій.
  2. Барыс — у спісе афіцэраў РІА на 1909 г. — капітан 162-га пяхотнага Ахалцыхскага палка. У перыяд 1910—1913 г. застрэліўся. Полк на той момант кватэраваў у Казані. Абставіны самагубства невядомы.
  3. Вадзім.
  4. Аляксей — па сканчэнні Магілёўскай мужчынскай гімназіі ў 1897 г. паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Сябра РСДРП. За актыўную рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны ў 1905 г. Пасля году зняволення, у 1907 г. адпушчаны пад паручыцельства мужа старэйшай сястры падпалкоўніка Атрыганьева К. П. Ад рэвалюцыйнай дзейнасці адышоў. Залічаны вольнапрызначаным у 162-й пяхотны Ахалцыхскі полк. Пасля скончыў Юр’еўскі (Дэрпцкі) універсітэт[3]. Адвакат. Жыў да 1922 г. ў Харкаве. Жонка — Янчэўская Марыя. З 1923 г. працаваў у Маскве па пратэкцыі былых таварышоў па партыі.
  5. Вера — ў шлюбе Нікіціна
  6. N

Падручнікі, выдадзеныя В. Грушэцкім правіць

  • «Первоначальное знакомство с русским языком для польских детей». Варшава,1867 г.;
  • «Изборник как пособие при практическом изучении русского языка». Варшава, 1868 г.;
  • «Русская и церковно-славянская грамота со статьями для чтения». Варшава, 1870 г.[1].

Зноскі

  1. а б Теплов. Грушецкие. Центр Генеалогических Исследований (20 лютага 2008). Праверана 26 кастрычніка 2010.
  2. Отрыганьев Константин Прокофьевич. Праверана 19 лістапада 2010.
  3. Теплов. памятные книжки и адрес-календари губерний. Праверана 19 лістапада 2010.