Ваўча (курганны могільнік)

Ваўча — курганны могільнік каля вёскі Ваўча Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне

правіць

Знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі, у лесе, на правым беразе ракі Верхняя (прыток ракі Бярэзіна), 22 курганы (земляныя і каменныя), каля 100 каменных магіл. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў. У 1990 годзе раскопкі праводзілі Л. У. Дучыц і А. В. Квяткоўская. Выяўлены пахаванні па абраду трупапалажэння, металічныя пласцінкі ад галаўных убораў, пярсцёнкі, гліняны посуд. Адносіцца да ХI-ХVI ст.

Літаратура

правіць
  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Спасылкі

правіць