Вейка Хухтанен
Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен (фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen; 5 чэрвеня 1919, Вііпуры — 29 студзеня 1976, Хельсінкі) — фінскі гімнаст, уладальнік пяці медаляў Алімпійскіх гульняў 1948 года, тры з якіх залатыя, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1950 года.
![]() | |
---|---|
![]() | |
Асабістая інфармацыя | |
Пол: | мужчынскі |
Поўнае імя: | Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен |
Арыгінальнае імя: | фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen |
Грамадзянства: |
![]() |
Дата нараджэння: | 5 чэрвеня 1919 |
Месца нараджэння: | Вііпуры, Фінляндыя |
Дата смерці: | 29 студзеня 1976 (56 гадоў) |
Месца смерці: | Хельсінкі, Фінляндыя |
Ліцэнзія FIG: | 569 |
Лепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Каманднае першынство: | 838.50 (1950) |
Перакладзіна: | 19.400 (1950) |
Лепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Каманднае першынство: | 1358.30 (1948) |
Шматбор'е: | 229.70 (1948) |
Рознавысокія брусы: | 39.30 (1948) |
Конь: | 38.70 (1948) |
Перакладзіна: | 39.10 (1948) |
Кар'ераПравіць
Гімнастыкай займаўся з 12 гадоў. Дэбютаваў у зборнай у 1938 годзе ў міжнародным матчы паміж Германіяй і Фінляндыяй. Павінен быў дэбютаваць на Алімпіядзе 1940 года, якую планавалі правесці ў Хельсінкі, аднак з-за Другой сусветнай вайны Гульні былі адменены.
На Алімпіядзе 1948 года ў Лондане фінская зборная паказала фенаменальны вынік, да чаго меў дачыненне датычным і Вейка. У камандным спаборніцтве фіны апярэдзілі зборную Швейцарыі на 1,6 бала, а ў асабістым спаборніцтве Хухтанен абыйшоў на 0,7 бала Вальтэра Лемана. Апроч усяго іншага, яму ўдалося стаць бронзавым прызёрам у практыкаваннях на перакладзіне, сярэбраным прызёрам у практыкаваннях на паралельных брусах і чэмпіёнам Гульняў у практыкаваннях на кані (тытул ён падзяліў з Паава Аалтаненам і Хейкі Саваляйненам).
У 1950 годзе Хухтанен узяў сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным першынстве і практыкаваннях на перакладзіне. З-за траўмы пляча ён адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1952 года і неўзабаве завяршыў кар'еру.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Erich Kamper/Bill Mallon: Who's Who der Olympischen Spiele 1896-1992. Mailand 1992 ISBN 3-928562-47-9
- Volker Kluge: Olympische Sommerspiele. Die Chronik II. Berlin 1998 ISBN 3-328-00740-7
СпасылкіПравіць
- Timo Soukola: Huhtanen, Veikko (1919 - 1976). Kansallisbiografia-verkkojulkaisu. 25.8.2000. Helsinki: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura.
- Вейка Хухтанен — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы - Абсалютнае першынство