Велабол — спартыўная камандная гульня ў мяч на веласіпедах. Гуляюць 2 каманды па 2 чалавекі ў кожнай. Задача спартсменаў - накіраваць мяч у вароты суперніка пярэднім або заднім колам веласіпеда, тулавам або галавой. Праводзіцца на земляной, асфальтавай або драўлянай пляцоўцы.

Велабол

Гісторыя правіць

Гульня ўзнікла ў канцы 19-га стагоддзя ў ЗША, бацькам гульні лічыцца вядомы ў тыя часы веласіпедыст Нік Каўфман. 14 верасня 1883 г. разам з Джонам Ферлі на суд грамадскасці Рочэстэра, вядомыя амерыканскія веласіпедысты паказалі гульню на веласіпедах з мячом. У Амерыцы гэты від спорту сярод веласіпедыстаў хутка стаў папулярным і неўзабаве трапіў у Еўропу.

Адрозніваюць 3 віды велабола:

  • 2 гульцы ў камандзе на гульнявым полі памерам 11 × 14 м
  • 5 гульцоў у камандзе на поле з памерам гандбольнай пляцоўкі
  • 6 гульцоў у камандзе з футбольным мячом, на адкрытым паветры

Па ініцыятыве германскага саюза веласіпедыстаў ў 1930 годзе быў праведзены першы чэмпіянат свету (па 2 чалавекі ў камандзе). У цяперашні час гэты від велабола з'яўляецца самым папулярным.