Вельвет (ад англ.: velvet — «аксаміт») — баваўняная тканіна з густым ворсам і падоўжнымі рубчыкамі на адным баку, разнавіднасць корда, але з больш вузкімі рубчыкамі. Тонкі і мяккі вельвет па сваёй фактуры можа нагадваць аксаміт. Выкарыстоўваецца для пашыву адзення, абутку, сумак і г. д.

Вельвет

Гістарычна слова паходзіць ад лац.: vellus, што ў перакладзе значыць «руно», лац.: villus — «пушок», «пучок валасоў», ад тых жа слоў паходзіць «велюр»[1].

Сучасны вельвет можа быць як натуральным баваўняным, так і сінтэтычным або змешаным[2].

Гісторыя правіць

Існуе некалькі версій паходжання назваў гэтага матэрыялу. Па адной з іх, такая тканіна ўпершыню з’явілася ў Манчэстэры, адкуль і пайшла назва «манчэстэр», даволі распаўсюджанае для абазначэння класічнага вельвету. У традыцыйнай французскай варыяцыі назва гэтай тканіны гучыць як «corde du roi», або «тканіна караля» за тое, што першапачаткова гэты матэрыял быў вельмі дарагі, а насіць яго маглі сабе дазволіць толькі члены каралеўскай сям’і і іх набліжаныя[3].

Тканіна гэтага тыпу вядомая з Сярэдневякоўя і ў тыя часы адносілася да катэгорыі аксамітных тканін. Тэхналогія вытворчасці вельвету з’яўлялася закрытай і перадавалася ад бацькі да сына ў сямейных мануфактурах[4].

Віды вельвету правіць

Вельвет мае два асноўных тыпы дзялення на віды — па памеры рубчыка ворса на тканіны і па тыпу перапляцення ніткі.

Як і іншыя ворсавыя тканіны, па тыпу перапляценні ніткі вельвет бывае V-падобны і W-падобны. У першым выпадку нітка ворса ўтрымліваецца адной ніткай асновы, а ў другім — трыма. W-пляценне таму больш даўгавечнае[5].

На вытворчасці вельвет дзеліцца на тры тыпы: корд, рубчык і фасонны вельвет. Усе гэтыя тры тыпы адрозніваюцца паміж сабой па шырыні рубчыкаў і даўжыні ворса. Корд мае шырокі рубчык (5 мм) і высокі ворс, у рубчыку рубчыкі вузей (2—3 мм), ворс карацей. На фасонным вельвеце рубчыкі і ворс рознай вышыні ўтвараюць ўзоры на тканіне[6].

Рэкамендацыі па догляду правіць

Вельвет з’яўляецца трывалым і зносастойкім матэрыялам[7], пры гэтым патрабавальным асцярожнага догляду.

Натуральны вельвет, як і ўсе натуральныя тканіны, можа даваць значнае ўсаджванне пры няправільным пранні. Сінтэтычны і змешаны вельвет можа электрызавацца і прыцягваць да сябе пыл, выдаляць які лепш за ўсё вільготнай шчоткай.

Пры няправільным захоўванні або пранні ворс вельвету можа замяцца і страціць выгляд.

Зноскі

  1. Hair // William S. Haubrich. Medical Meanings: A Glossary of Word Origins. ACP Press, 2003. (англ.) С. 104.
  2. Marinis 1994, s. 180.
  3. Marinis 1994, s. 16.
  4. Marinis 1994, s. 26.
  5. Amy Wilbanks, Nancy Oxford, Dana Miller, Sharon Coleman. Textiles for Residential and Commercial Interiors 3rd Edition. A&C Black, 2009. (англ.) С. 126.
  6. Татьяна Белоусова. Мужской костюм: Полное руководство по подбору и эксплуатации. Астрель, СПб., 2012. С. 49.
  7. Ткань вельвет: свойства, применение и уход (руск.). Ткани (8 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2019. Праверана 11 кастрычніка 2019.

Літаратура правіць

  • Андреева Р. П. Вельвет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 130. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Вельвет // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  • De’Marinis, Fabrizio. Velvet: history, techniques, fashions (англ.). — Milan, Italy: Idea Books, 1994. — 201 p. — ISBN 88-7017-104-3.

Спасылкі правіць

  • EdwART. Вельвет // Энциклопедия моды и одежды (рус.). — 2011. — Энциклопедия моды и одежды. EdwART. 2011.