Велікаморская вуліца (Мінск)

Велікаморская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. У пачатку вуліцы знаходзіцца чыгуначная станцыя «Мінск-Паўднёвы».

Велікаморская вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць 600 м[1]

Паводле адной версіі, назва вуліцы адлюстроўвае сувязь Мінска з Балтыйскім і Чорным марамі, бо па Мінскім узвышшы праходзіць Балтыйска-Чарнаморскі водападзел. Паводле другой версіі, на плане Мінска 1898 года вуліца пазначана як «Большая Морская», потым зроблены пераклад назвы на беларускую — Вялікая Марская, а з як назад на рускую ўжо як «Великоморская»[2]. Паводле трэцяй версіі, назва паходзіць ад прозвішча «Маракоў» або слова «марак»[3], але гэта абвяргаецца другой версіяй.

Размяшчэнне

правіць

Велікаморская вуліца пачынаецца ад вуліцы Лібава-Роменскай, перасякае вуліцы Роменскую, Козыраўскую і сканчваецца на перасячэнні з вуліцай Маякоўскага. Даўжыня — 600 м.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Велікаморская вуліца — Google Карты
  2. Прогулка по Козыреву. Библиотека Минчанина
  3. З. В. Шибеко и С. Ф. Шибеко «Минск. Страницы жизни дореволюционного города». Минск, «Полымя», 1990. цытаванне па Прогулка по Козыреву. Библиотека Минчанина

Спасылкі

правіць