Венгерскі нацыянальны банк

Венгерскі нацыянальны банк (венг.: Magyar Nemzeti Bank) — цэнтральны банк Венгрыі.

Венгерскі нацыянальны банк
Штаб-кватэра Сцяг Венгрыі Будапешт, Венгрыя
Дата заснавання 1924
Валюта Венгерскі форынт
Вэб-сайт www.mnb.hu

Гісторыя правіць

У перыяд рэвалюцыі 1848—1849 гадоў функцыі цэнтральнага банка былі ўскладзеныя рэвалюцыйным урадам на Венгерскі камерцыйны банк Пешта.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ролю эмісійнага банка для тэрыторый, якія раней уваходзілі ў яе склад, працягваў выконваць Аўстра-Венгерскі банк, які знаходзіўся ў сумесным кіраванні Аўстрыі і Венгрыі. У 1919 годзе пачалося стварэнне нацыянальных грашова-крэдытных сістэм.

11 ліпеня 1921 г у якасці нацыянальнага цэнтральнага банка створаны Каралеўскі Венгерскі дзяржаўны банк, які пачаў аперацыі 1 жніўня таго ж года.

24 чэрвеня 1924 г. у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю створаны Венгерскі нацыянальны банк. У 1947 годзе банк нацыяналізаваны.