Венера на кукішках

Венера на кукішках, Венера прысела ці Афрадыта купаецца (Venus accroupie) — папулярны тып скульптуры эпохі элінізму. Багіня кахання адлюстроўваецца так, быццам бы яна прысела на ракавіну ці чарапаху і яе засталі падчас купання. Правай нагой яна кранаецца зямлі, а правай рукой — цягнецца да левага пляча, тым самым прыкрываючы галізну. Галава павернутая направа.

Doidalsa[d]
Венера Лелі. 250-я да н.э.
Матэрыял Мармур
Памеры 112 гл ×  см
Брытанскі музей, Лондан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Захавалася мноства варыянтаў гэтай кампазіцыі. Найбольш з іх знакаміты адносіцца да часоў Аўгуста. Напачатку XVII стагоддзя статуя знаходзілася ў мантуанскім зборы Ганзага, дзе яе замаляваў Рубенс. У 1628 годзе набыта Карлам I Сцюартам за нечуваную па тых часах суму. Пасля ёю валодаў мастак Пітэр Лелі. У наш час — уласнасць каралевы Англіі, выстаўлена ў Брытанскім музеі.

Vénus Accroupie (Луўр)

У палацца Фарнезэ ўвагу турыстаў прыцягвала скульптура Венеры, якая прыселай на кукішкі, побач якой знаходзіўся Амур. У наш час яна знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага археалагічнага музея Неапаля. Падобная па кампазіцыі Венера была выяўлена археолагамі ў XIX стагоддзі ў прадмесце В’ена; пасля паступлення ў Луўр яе пільна вывучаў пры стварэнні «Купальшчыц» Сезан.

У XVI—XVII стст. статуі Венеры, якая сарамліва прыселай на кукішкі, на ўзор антычных выконвалі шматлікія выдатныя скульптары Італіі і Францыі. Некалькі варыянтаў выйшлі з майстэрні Джамбалоньі. Антуан Куазева ў 1686 годзе вылепіў «Венеру, якая прысела на чарапаху» для палаца Людовіка XIV Марлі.

Літаратура правіць

  • Francis Haskell and Nicholas Penny. Taste and the Antique: The Lure of Classical Sculpture 1500—1900. Yale University Press, 1981.
  • Beard, Mary and John Henderson, 2001. Classical Art: from Greece to Rome (Oxford University Press)
  • Lullies, Reinhard, 1954. Die kauernde Aphrodite (Munich: Filser)

Спасылкі правіць