Джамбалонья
Джамбалонья[7] , Джавані да Балонья (Giambologna, Giovanni da Bologna), сапраўднае імя Жан дэ Булонь (Jean de Boulogne) (1529, Дуэ, цяпер Францыя — 13 жніўня 1608, Фларэнцыя) — фларэнційскі скульптар-маньерыст і прадстаўнік ранняга барока.
Джамбалонья | |
---|---|
фр.: Jean de Boulogne | |
| |
Дата нараджэння | 1529[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1608[3][4][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | маньерызм, барока |
Уплыў | Jacques du Broeucq[d] |
Уплыў на | Hans Mont[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДжамбалонья быў родам з Габсбургскай Фландрыі. Вучыўся жывапісу ў Антверпене, потым пераехаў у Італію і вывучаў у Рыме антычную скульптуру.
Джамбалонья знаходзіўся пад моцным уплывам Мікеланджэла, аднак стварыў свой уласны мастацкі стыль маньерысцкага напрамку, які адрозніваецца хупавымі паверхнямі, халоднай элегантнасцю і прыгажосцю.
Першы буйны ганарар Джамбалонья атрымаў ад рымскага папы Пія IV за гіганцкую бронзавую статую Нептуна для фантана Нептуна ў Балонні. Джамбалонья стварыў шматлікія скульптуры з мармуру і бронзы, у тым ліку для ўпрыгожвання фантанаў, для італьянскай шляхты і асабліва для Медычы. Вялікую частку свайго жыцця правёў у Фларэнцыі, куды пераехаў ў 1553 г.
Джамбалонья пахаваны ў капліцы, створанай па яго ўласным праекце ў царкве Сантысіма.
Творы
правіць- Венера, Сады Баболі;
- Самсон і філістымлянін (Лондра, Музей Вікторыі і Альберта, 1562—1567)
- Меркурый (Балоння, Дзяржаўны музей, 1563);
- Фантан Нептуна, Балоння, 1563—1566);
- Марс (Нью-Ёрк, Hall e Knight, 1565—1570);
- Індычка (Фларэнцыя, Bargello);
- Малпа (Парыж, Луўр, 1570);
- Псіхея (cosiddetta Betsabea) — (Лос Анджэлес, The J.Paul Getty Museum, 1571—1573);
- Выкраданне сабінянкі (Фларэнцыя, Loggia dei Lanzi, 1574—1580);
- Fontana dell’Oceano (Фларэнцыя, 1575);
- Нимфа, спящая с Сатиром (Дрэздэн, Staatliche Kunstsammlungen, 1575—1580);
- Нес і Дэяніра (Парыж, Луўр, 1576);
- Выкраданне сабінянкі (Неапаль, Museo di Capodimonte, 1579);
- Справядлівасць (Жэнева, Galleria Nazionale di Palazzo Spinola, 1579—1590);
- Меркурый (Фларэнцыя, Museo Nazionale del Bargello, 1580);
- Меркурый (Парыж, Collection du duc de Brissac, Луўр);
- Меркурый (Вена, Kunsthistorisches Museum);
- Алегорыя Апенін, (Валья, Праталіна, Віла Праталіна, 1580);
- Il nano Morgante su un mostro marino (Firenze, Bargello, 1582);
- Святы Філіп (Фларэнцыя, Сан-Марка, Cappella Salviati, 1579—1589);
- Святы Іаан Хрысціцель (Фларэнцыя, Сан-Марка, Cappella Salviati, 1579—1589);
- Конная статуя Козіма I (Фларэнцыя, П'яцца дэлья Сіньёра, 1587—1594);
- Святы Іаан Хрысціцель (Фларэнцыя, Santa Maria degli Angiolini, 1588);
- Святы Іаан Хрысціцель (Фларэнцыя, Santa Maria degli Angiolini, 1588);
- Умеранасць (Жэнева, Galleria Nazionale di Palazzo Spinola, 1579—1590);
- Бык (Амстэрдам, Rijksmuseum, 1580—1600);
- Трытон (Нептун) (Metropolitan Museum of Art)
- San Luca (Museo di Orsanmichele, Firenze, 1597—1602)
- Ercole e il Centauro Nesso (Фларэнцыя, Loggia dei Lanzi, 1599)
Зноскі
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO0136_III Праверана 24 мая 2024.
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 1 жніўня 2024.
- ↑ Джамболонья // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Усе варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.86.