Нептун (міфалогія)
Нептун (лац.: Neptunus) — у старажытнарымскай міфалогіі бог мораў і патокаў. Адзін з самых старажытных рымскіх багоў. Пазней быў атаясамлены з грэчаскім богам Пасейдонам. Жонкай Нептуна лічылася багіня Салацыя (Фетыда, Амфітрыта).

Аньёла Бранзіна, Нептун.
З Нептунам звязана свята нептуналий, якое адзначалася 23 ліпеня. Свята спраўлялася з мэтай прадухілення засухі. Падчас гэтага свята будаваліся хаціны з лісця.
Марскі Нептун шанаваўся людзьмі, звязанымі з морам або якія адпраўляліся ў марское падарожжа.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нептун (міфалогія)