Амфітры́та (стар.-грэч.: Ἀμφιτρίτη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] адна з нерэід, паводлеГесіёда, дачка марскога бога Нерэя і Дарыды (або дачка Акіяна і Тэфіі, паводле Псеўда-Апаладора). Жонка Пасейдона, маці Трытона, Роды і Бентэсікімы[5].

Амфітрыта
стар.-грэч.: Ἀμφιτρίτη
Карынфская выява Амфітрыты. 575—550 г. да н.э.
Карынфская выява Амфітрыты. 575—550 г. да н.э.
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Сфера ўплыву мора
Пол жанчына
Бацька Нерэй[2][3][…]
Маці Дарыда[d][2][3][…]
Муж Пасейдон[1] і Нептун, міфалогія
Дзеці Трытон, Рода, дачка Пасейдона, Бентэсікіма і Cymopoleia[d]
У іншых культурах Salacia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Скульптура Амфітрыты ў Луўры

Даведаўшыся пра жаданне Пасейдона ажаніцца з ёю, яна ўцякла да Атланта, дзе яе злавіў (ці ўгаварыў) пасланы Пасейдонам дэльфін і адвёў да свайго ўладара[6].

Як марская багіня, яна часта малявалася разам са сваім мужам на калясніцы, якую цягнулі марскія коні ці трытоны, або конна на трытоне. Амфітрыта шмат кім шанавалася нароўні з Пасейдонам, і ёй узводзіліся статуі, напрыклад у храме на востраве Тэнасе. У мастацтве яе цяжка адрозніць ад іншых нерэід, калі каля яе няма царскіх атрыбутаў ці трызубца.

Піндар заве яе «Амфітрыта з залатым верацяном»[7]. Часам называецца «маці Нерэід»[8]. Падарыла Тэсею залаты вянок[9].

У гонар Амфітрыты названы астэроід (29) Амфітрыта, адкрыты ў 1854 годзе.

Зноскі

  1. Амфитрита // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 685.
  2. а б Гесіёд
  3. а б Любкер Ф. Amphitrite // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 82.
  4. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.73; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.97; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2 далей
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 2
  6. Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 31; Гігін. Астраномія II 17, 1
  7. Піндар. Алімпійскія песні VI 103
  8. Гімн Пасейдону, фр. 939 Пейдж
  9. Паўсаній. Апісанне Элады I 17, 3

Спасылкі

правіць