Бентэсікі́ма (Бенфесікіма, стар.-грэч.: Βενθεσικύμη, ад βένθος «глыбіня» і κῦμα «хваля») — у грэчаскай міфалогіі дачка Пасейдона і Амфітрыты, сястра Трытона і Роды, жонка эфіопскага цара Эндыя. Ёй на выхаванне Пасейдон аддаў свайго сына Эўмалпа[1] , якога яго маці Хіёна кінула ў мора, каб схаваць ад бацькі сваю сувязь з Пасейдонам. Калі Эўмалп памужнеў, Бентэсікіма ажаніла яго з адной са сваіх дочак, аднак ён пакахаў іншую яе дачку, за што Бентэсікіма прагнала яго.[2]

Бентэсікіма
стар.-грэч.: Βενθεσικύμη
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Пол жанчына
Бацька Пасейдон
Маці Амфітрыта
Браты і сёстры Трытон

Зноскі

  1. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 15, 4
  2. А. П. Кондрашов, Боги и герои древней Греции и Рима, стр. 101