Цэрэра (міфалогія)

старажытнарымская багіня, другая дачка Сатурна і Рэі

Цэрэра (лац.: Ceres, род. ск. Cereris) — старажытнарымская багіня, другая дачка Сатурна і Рэі (у грэчаскай міфалогіі ёй адпавядае Дэметра). Яе малявалі прыгожай матронай з садавіной у руках, бо яна лічылася заступніцай ураджаю і ўрадлівасці (нярэдка разам з Анонай — заступніцай жніва). Адзіная дачка Цэрэры — Празерпіна, якая нарадзілася ад Юпітэра.

Цэрэра
Міфалогія старажытнарымская рэлігія
Сфера ўплыву сельская гаспадарка, зерне[d], фертыльнасць[d] і мацярынства[d]
Пол жанчына
Бацька Сатурн
Маці Рэя або Опс
Браты і сёстры Веста, Плутон, Юпітэр, Нептун, міфалогія і Юнона
Дзеці Празерпіна
У іншых культурах Дэметра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Себасцьян Бурдон. Вакх і Цэрэра з німфамі і сатырамі. Будапешт

Міф пра Дэметру/Цэрэру і выкраданне Персефоны/Празерпіны лёг у аснову Элеўсінскіх містэрый, распаўсюджаных на ўзбярэжжы Міжземнага мора на працягу больш за 2000 гадоў — само лацінскае «caerimonia» = «цырымонія» ўзыходзіць да лац.: Ceres Mater. Багіня-маці адшуквала выкрадзеную дачку, у сувязі з чым — не магла цалкам выконваць сваю функцыю «даваць ежу і жыццё чалавецтву». Ад смутку Дэметры — прырода завядала. Урэшце, асцерагаючыся, што жыццё на Зямлі можа спыніцца, Юпітэр загадаў Плутону вяртаць з падзямелля Празерпіну — да маці-Дэметры на паўгода: тады пачынаецца вясна і прырода расквітае, а з сыходам Празерпіны — Дэметра смуткуе, настае восень і прырода завядае.

Гэта багіня ўрадлівасці не магла вынесці віду галоднага дзіцяці. Цэрэра клапацілася аб асірацелых ці кінутых дзецях.

Імем Цэрэры названа карлікавая планета ў поясе астэроідаў унутры Сонечнай сістэмы Цэрэра.

Гл. таксама правіць