Цэрэра (карлікавая планета)

астэроід

Цэрэра (1 Ceres, сімвал: ⚳)[14] — карлікавая планета[15] ў Сонечнай сістэме.

Цэрэра  ⚳
Цэрэра ў бачным колеры. Здымак Dawn.
Іншыя назвы 1899 OF; 1943 XB
Абазначэнне 1 Ceres
Катэгорыя малых планет Карлікавая планета
Пояс астэроідаў
Адкрыццё[1]
Першаадкрывальнік Джузэпэ П’яцы
Месца адкрыцця Палермская астранамічная абсерваторыя
Дата адкрыцця 1 студзеня 1801
Арбітальныя характарыстыкі[2]
Эпоха: June 18, 2009
(JD 2455000.5)
Перыгелій 381 028 000 км
(2,5465 а. е.)
Афелій 446 521 000 км
(2,9842 а. е.)
Вялікая паўвось (a) 413 767 000 км
(2,7653 а. а.)
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) 0.07934[2]
Сідэрычны перыяд абарачэння 1680,5 сутак
4.60 гадоў
Арбітальная скорасць (v) 17,882 км/с
Сярэдняя анамалія (Mo) 27,448°
Нахіл (i) 10,585°[2] да Экліптыкі
9.20° to Invariable plane[3]
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 80,399°[2]
Аргумент перыцэнтра (ω) 2,825°[2]
Фізічныя характарыстыкі
Экватарыяльны радыус 487,3 ± 1.8 км[4]
Палярны радыус 454,7 ± 1.6 км[4]
Маса (m) 9,43 ± 0,07×1020 кг[5]
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) 2,077 ± 0.036 г/см³[4]
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) 0,27 м/с²
0.028 g[6]
Другая касмічная скорасць (v2) 0,51 км/с[6]
Перыяд вярчэння (T) 0,3781 d
9,074170 h[7]
Нахіл восі каля 3°[4]
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) 19 гад 24 хвіл
291°[4]
Схіленне паўночнага полюса (δ) 59°[4]
Альбеда 0,090 ± 0,0033 (V-band geometric)[8]
Спектральны клас C[9]
Бачная зорная велічыня 6,7[10] да 9.32[11]
Абсалютная зорная велічыня 3,36 ± 0.02[8]
Вуглавы дыяметр 0,84"[12] to 0.33"[6]
Тэмпература
 
мін. сяр. макс.
Кельвін
~167 K[13] 239 K[13]

Назва паходзіць ад імя багіні ўрадлівасці ў старажытна-рымскай міфалогіі.

Дыяметр: ~1000 км. Маса: 1/4400 зямной. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: —. Адлегласць ад Сонца: 2,77 а.а.[16], эксцэнтрысітэт арбіты: 0,080.

Цэрэра стала першым адкрытым аб’ектам такога кшталту. Пасля апублікавання правіла Тыцыуса-Бодэ ў канцы XVIII стагоддзя. пачаліся пошукі «пятай планеты» між Марсам і Юпітэрам. Нарэшце, Джузэпэ П’яцы заўважыў аб’ект 7-й зорнай велічыні, які павольна рухаўся па сузор’і Цяльца (1 студзеня 1801 года). Вылічаная К. Гаусам арбіта аб’екта выявілася планетнай і адпаведнай правілу.

Пасля ўдакладнення памераў доўгі час Цэрэра класіфікавалася як астэроід, а пасля 2006 года яна была перакласіфікавана ў карлікавыя планеты.

Маса Цэрэры складае прыкладна траціну (32 %) ад агульнай масы ўсіх аб’ектаў пояса астэроідаў, у якім пралягае яе арбіта. Гэта самая блізкая да Сонца карлікавая планета і найменшая з вядомых на сёняшні дзень. Памеры яе перавышаюць многія спадарожнікі планет-гігантаў.

Мяркуючы па шчыльнасці, на 20—30 % планета складаецца з вадзянога льду і найімаверней яна мае дыферэнцыяваныя на каменнае ядро і ледзяную мантыю нетры.

На паверхні планеты, акрамя вадзянога льду, выяўлены розныя гідратыўныя рэчывы, такія карбанаты як даламіт і сідэрыт, гідракарбанат натрыю, а таксама багатыя жалезам гліністыя мінералы. У 2014 годзе з дапамогай тэлескопа «Гершэль» над паверхней планеты былі выяўлены аблокі вадзянога пара. Такім чынам, Цэрэра стала чацвёртым астранамічным аб’ектам сонечнай сістэмы, на якім зафіксавана водная актыўнасць (пасля Зямлі, Энцэлада і Еўропы).

З Зямлі бачны бляск Цэрэры вагаецца ад 6.7 да 9.3 зорнай вялічыні.

У 2015 годзе карлікавая планета была даследвана касмічным апаратам NASA Dawn, які праводзіў даследванні Цэрэры каля 16 месяцаў і які ў некіруемым стане варочаецца па арбіце вакол гэтай карлікавай планеты дагэтуль.

Адным з адкрыццяў, зробленых апаратам Dawn, сталі яркія белыя плямы ўнутры кратара Аккатор, прырода якіх была патлумачана высокай канцэнтрацыяй карбанату натрыю (соды). Гэтыя плямы ў выглядзе мутнай кропкі на паверхні дыска Цэрэры былі заўважны і раней, аднак місія дазволіла разглядзець іх больш дэталёва.

Гара Ахуна. Найбольш высокая гара на паверхні Цэрэры.

Таксама з дапамогай апарата Dawn на паверхні карлікавай планеты быў знойдзены крыявулкан Ахуна, які з’яўляецца найбольш высокай гарой на Цэрэры і найбольш блізкім да Сонца вядомым крыявулканам.

Фотаздымак кратара Акатор, зроблены касмічнай станцыяй Dawn у 2015 годзе, на якім бачны яркія белыя плямы

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Schmadel, Lutz (2003). Dictionary of minor planet names (fifth ed.). Germany: Springer. p. 15. ISBN 3-540-00238-3. Праверана 2008-12-30.
  2. а б в г д Yeomans, Donald K.. 1 Ceres. JPL Small-Body Database Browser (5 ліпеня 2007). Праверана 10 красавіка 2009.—The listed values were rounded at the magnitude of uncertainty (1-sigma).
  3. The MeanPlane (Invariable plane) of the Solar System passing through the barycenter (3 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2009. Праверана 10 красавіка 2009. (produced with Solex 10 Архівавана 1 сакавіка 2008. written by Aldo Vitagliano; see also Invariable plane)
  4. а б в г д е Thomas, P. C. (2005). "Differentiation of the asteroid Ceres as revealed by its shape". Nature. 437 (7056): 224–226. doi:10.1038/nature03938. ISSN 0028-0836. PMID 16148926. Праверана 2007-12-09. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)
  5. Carry, Benoit; et al. (November 2007). "Near-Infrared Mapping and Physical Properties of the Dwarf-Planet Ceres" (PDF). Astronomy & Astrophysics. 478: 235–244. doi:10.1051/0004-6361:20078166. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 мая 2008. Праверана 13 ліпеня 2011.
  6. а б в Calculated based on the known parameters
  7. Chamberlain, Matthew A.; Sykes, Mark V.; Esquerdo, Gilbert A. (2007). "Ceres lightcurve analysis – Period determination". Icarus. 188: 451–456. doi:10.1016/j.icarus.2006.11.025.
  8. а б Li, Jian-Yang; McFadden, Lucy A.; Parker, Joel Wm. (2006). Icar.182.143.pdf "Photometric analysis of 1 Ceres and surface mapping from HST observations" (PDF). Icarus. 182: 143–160. doi:10.1016/j.icarus.2005.12.012. Праверана 2007-12-08. {{cite journal}}: Праверце значэнне |url= (даведка)(недаступная спасылка)
  9. Rivkin, A. S.; Volquardsen, E. L.; Clark, B. E. (2006). "The surface composition of Ceres:Discovery of carbonates and iron-rich clays" (PDF). Icarus. 185: 563–567. doi:10.1016/j.icarus.2006.08.022. Праверана 2007-12-08.
  10. Menzel, Donald H.; and Pasachoff, Jay M. (1983). A Field Guide to the Stars and Planets (2nd ed.). Boston, MA: Houghton Mifflin. p. 391. ISBN 0395348358.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  11. APmag and AngSize generated with Horizons (Ephemeris: Observer Table: Quantities = 9,13,20,29)
  12. Ceres Angular Size @ Feb 2009 Opposition: 974 km diam. / (1.58319 AU * 149 597 870 km) * 206265 = 0.84"
  13. а б Saint-Pé, O.; Combes, N.; Rigaut F. (1993). "Ceres surface properties by high-resolution imaging from Earth". Icarus. 105: 271–281. doi:10.1006/icar.1993.1125.
  14. JPL/NASA. What is a Dwarf Planet?. Jet Propulsion Laboratory (22 красавіка 2015). Праверана 19 студзеня 2022.
  15. Пасля перакласіфікацыі (2006), раней — астэроід.
  16. Вялікая паўвось арбіты.