Пояс астэроідаў — скопішча астэроідаў, размешчанае паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Складаецца прыкладна з 400.000 астэроідаў (па стане на 26 мая 2008 года). Часам выкарыстоўваецца назва: Асноўны пояс астэроідаў ці Галоўны пояс астэроідаў.

Выява пояса астэроідаў і некаторых планет Сонечнай сістэмы

Вывучэнне астэроідаў

правіць

У 1781 годзе Уільям Гершэль адкрыў Уран. Яго сярэдняя геліяцэнтрычная адлегласць адпавядала правілу Ціцыўса — Бодэ.

У канцы XVIII стагоддзя Франц Ксавер фон Цах (Franz Xaver von Zach) арганізаваў групу, якая складалася з 24 астраномаў. З 1789 года гэтая група займалася пошукамі планеты, якая, згодна з правілам Ціцыўса-Бодэ, павінна была знаходзіцца на адлегласці каля 2,8 астранамічных адзінак ад Сонца — паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Задача складалася ў апісанні каардынат ўсіх зорак у вобласці задыякальнага сузор'я на пэўны момант. У наступныя ночы каардынаты правяраліся, і вылучаліся аб'екты, якія перамяшчалася на большую адлегласць. Меркаванае зрушэнне шуканай планеты павінна было складаць каля 30 вуглавых секунд у гадзіну, што павінна было быць лёгка заўважана.

Першы астэроід, Цэрэра, быў знойдзены італьянцам П'яццы, які не ўдзельнічаў у гэтым праекце, выпадкова, у 1801 годзе, у першую ж ноч стагоддзя. Неўзабаве пасля выяўлення аб'ект быў страчаны.

Тры іншыя — Палада, Юнона і Веста — былі выяўленыя ў наступныя некалькі гадоў — апошні, Веста, у 1807 годзе. Яшчэ праз 8 гадоў бясплённых пошукаў большасць астраномаў вырашыла, што там больш нічога няма, і спыніла даследаванні.

Аднак Карл Людвіг Хенк у 1830 годзе аднавіў пошук новых астэроідаў. Праз пятнаццаць гадоў ён знайшоў Астрэю — першы новы астэроід за 38 гадоў. Ён таксама выявіў Гебу менш чым праз два гады. Пасля гэтага іншыя астраномы працягулі пошукі, і далей выяўлялася не менш аднаго новага астэроіда у год.

Вядомыя астраномы, якія займаліся даследаваннем астэроідаў

правіць

У 1891 годзе Макс Вольф упершыню выкарыстаў для пошуку астэроідаў метад астрафатаграфіі, пры якім на фотаздымках з доўгім перыядам экспанавання астэроіды пакідалі кароткія светлыя лініі (у той час, як зоркі заставаліся кропкамі дзякуючы таму, што тэлескоп паварочваецца ўслед за кручэннем нябеснай сферы). Гэты метад значна павялічыў колькасць адкрыццяў ў параўнанні з ранейшымі метадамі візуальнага назірання: Вольф ў адзіночку адкрыў 248 астэроідаў, пачынаючы з (323) Бруцыя, да яго было выяўлена крыху больш за 300. Сёння больш чым 160 000 астэроідаў ідэнтыфікавана, пранумаравана, некаторым дадзены імёны.

Літаратура

правіць
  • Elkins-Tanton, Linda T. (2006). Asteroids, Meteorites, and Comets (First ed.). New York: Chelsea House. ISBN 0-8160-5195-X.
  • Blair, Edward C. (2002). Asteroids: overview, abstracts, and bibliography(англ.). Nova Publishers. ISBN 978-1590334829.
  • Britt, Daniel T.; Colsolmagno, Guy; Lebofsky, Larry (2007). "Main-Belt Asteroids". In McFadden, L. A.; Weissman, P. R.; Johnson, T. V. (рэд.). Encyclopedia of the solar system(англ.). Academic Press. ISBN 978-0120885893. Праверана 2009-12-07.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  • Kovacs, Jozsef (2004). "The discovery of the first minor planets". The European scientist: symposium on the era and work of Franz Xaver von Zach (1754—1832)(англ.). Vol. 24, Acta Historica Astronomiae. Harri Deutsch Verlag. ISBN 978-3817117482.(недаступная спасылка)
  • Lewis, John S. (2004). "Meteorites and Asteroids". Physics and chemistry of the solar system(англ.). Academic Press. ISBN 978-0124467446.
  • Martinez, V. J.; Miralles, J. A.; Marco, E.; Galadi-Enriquez, D. (2005). Astronomia fundamental. Universitat de Valencia. ISBN 978-84-370-6104-7.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  • Marvin, Ursula B.; McCall, G. J. H.; et al. (2006). "Meteorites in history: an overview from the Renaissance to the 20th century". The history of meteoritics and key meteorite collections: fireballs, falls and finds(англ.). Geological Society. ISBN 978-1862391949.

Спасылкі

правіць