Венецыянская лагуна
Венецыянская лагуна (іт. Laguna di Venezia) — лагуна ў Адрыятычным моры, месца знаходжання горада Венецыі. Менавіта ад назвы гэтага дробнага заліва і паходзіць тэрмін лагуна, які ўвайшоў у шматлікія мовы свету.
Плошча лагуны складае каля 550 км ². Каля 8 % плошчы займае суша, якая складаецца з самой Венецыі і мноства маленькіх астравоў. Яшчэ 11 % тэрыторыі — гэта ўчасткі глыбокай вады ці каналаў, астатнія 80 % ўяўляюць з сябе ваты або саляныя балоты.
Сувязь лагуны з морам ажыццяўляецца праз тры пралівы:
- Порта ды Лідо
- Порта ды Маламока
- Порта ды К'ёджа
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венецыянская лагуна
- Інфармацыя па Венецыянскай лагуне Архівавана 20 жніўня 2004.
- Венецыянская лагуна — фотарэпартаж