Венская паштовая марка

«Венская паштовая марка» (эст.: Viini postmark) — эстонскі фільм 1967 года, зняты на кінастудыі «Талінфільм» рэжысёрам Вельё Кясперам паводле аднайменнай п’есы Ардзі Лійвеса.

Венская паштовая маркаM:
эст.: Viini postmark
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кампазітар
Краіна
Мова эстонская мова
Год 1968
IMDb ID 0348332

Марцін Роль, майстар на фабрыцы скрыняў і апантаны філатэліст, вельмі ціхьмяны, прызвычаіўся з усім мірыцца і не пярэчыць дома — жонцы, на працы — начальству… Становішча як на працы на, так і дома яго сапраўды турбуе, але ён нічога не прадпрымае каб нешта змяніць, і толькі корпаецца ў сваёй калекцыі марак. Яго франтавы сябар Тыніс Упі, які памятае якім адважным салдатам быў Марцін на вайне, дзівіцца гэтаму. Горкая праўда, якую Марцін чуе ад сябра, прымушае яго заключыць з ім пары на яго найвялікшы скарб — унікальную венскую паштовую марку: на працягу дня Марцін не будзе мірыцца з тым, што яго не задавальняе і будзе казаць тое, што ён думае. Гэты дзень праўды Марціна кардынальна пераварочвае ўсе заведзеныя парадкі і дома і ў працы, прымушаючы і яго самога перагледзець шмат чаго ў жыцці — і сваёй, і сваёй сям’і.

У ролях

правіць
  • Юры Ярвет — Марцін Роль
  • Херта Эльвістэ — Элма Роль
  • Інес Ару — Улві Роль, дачка Марціна.
  • Уладзіслаў Каржэтс — Юку Роль, сын Марціна.
  • Альфрэд Рэбанэ — Тоніс Юпі
  • Флёр Тоамла — Іп Юпі
  • Паўль Руубель — Салурэнд, дырэктар фабрыкі
  • Эйнары Копель — Саўлюс
  • Эрвін Абел — Таску
  • Лэйда Рамо — Клара Кук
  • Лінда Тубін — Ганна
  • Маці Клаарэн — рэпарцёр
  • Карл Калкун — міліцыянт
  • Андрэс Сярэў — гаспадар дома
  • Антс Йыгі — пажылы рабочы
  • Рэйн Вахара — пажылы рабочы

Літаратура

правіць
  • Лайд И. — Если взглянуть правде в лицо // Советская Эстония, 4 марта 1968
  • Венская почтовая марка // Новости экрана. Вильнюс, № 29, 1968. — стр. 12-13
  • Венская почтовая марка// Московская кинонеделя, 10 марта 1968