Венулы

(Пасля перасылкі з Венула)

Венулы — дробныя крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць адток абедненай кіслародам крыві з капіляраў у вены. З’яўляюцца працягам капілярнай сеткі. Дыяметр венулы — ад 20 да 100 мкм. Сценкі венул складаюцца з трох слаёў. Першы ўнутраны слой — эндатэлій, які складаецца з плоскіх эпітэліяльных клетак, якія выконваюць ролю мембраны. Затым ідзе сярэдні слой гладкамышачных клетак і вонкавы слой, утвораны валакністай злучальнай тканкай. Сярэдні слой развіты слаба, таму сценкі венул танчэйшы за сценкі артэрыёл.

Узбагачаная кіслародам кроў (чырвоная; злева) пераходзіць у органы праз сетку капіляраў і вяртаецца ў вену (сіняя; справа) праз сетку дробных сасудаў — венул.

Тыпы венул правіць

Існуюць тры тыпы венул:

  • Посткапілярныя, дыяметрам 12-30 мкм, якія ўтвараюцца ў выніку зліцця некалькіх капіляраў. Эндатэліяльныя клеткі могуць быць фенестраванымі. У органах імуннай сістэмы могуць валодаць адмысловым высокім эндатэліем, які служыць для міграцыі лімфацытаў з сасудзістага рэчышча. Мышачныя клеткі адсутнічаюць, перыцыты сустракаюцца часцей, чым у капілярах. Эндатэлій посткапілярных венул з’яўляецца асноўнай мішэнню такіх вазаактыўных рэчываў, як гістамін і сератанін, забяспечваючы пад іх уздзеяннем залішняе прасочванне вонкі вадкасці і лейкацытаў пры запаленнях і алергічных рэакцыях[1].
  • Зборныя венулы дыяметрам 30-50 мкм утвараюцца ў выніку зліцця посткапілярных венул. Калі яны дасягаюць дыяметра 50 мкм, у іх сценцы з’яўляюцца гладкамышачныя клеткі і больш выразна выяўлена вонкавая абалонка.
  • Мышачныя венулы маюць дыяметр да 100 мкм. У іх добра развіта сярэдняя абалонка, у якую ўваходзіць адзін слой гладкамышачных клетак. Вонкавая абалонка таксама добра развіта.

Зноскі

  1. Svensjo E, Arfors KE. (1979) Dimensions of postcapillary venules sensitive to bradykinin and histamine-induced leakage of macromolecules. Ups J Med Sci. 1979;84(1):47-60. PMID 442278

Спасылкі правіць

Апісанні правіць

Выявы, фатаграфіі правіць