Крывяносныя сасуды
Крывяносныя сасуды — эластычныя трубчастыя ўтварэнні ў целе жывёл і чалавека, па якіх сілай рытмічнага скарачэння сэрца ці пульсуючага сасуда ажыццяўляецца перамяшчэнне крыві па арганізме: да органаў і тканак па артэрыях, артэрыёлах, артэрыяльных капілярах, і ад іх да сэрца — па вянозных капілярах, венулах і венах.
Класіфікацыя крывяносных сасудаў
правіцьСярод сасудаў крывяноснай сістэмы адрозніваюць артэрыі, артэрыёлы, капіляры, венулы, вены і артэрыёла-вянозныя анастамозы; сасуды сістэмы мікрацыркулятарнага рэчышча ажыццяўляюць узаемасувязь паміж артэрыямі і венамі. Сасуды розных тыпаў адрозніваюцца не толькі па сваёй таўшчыні, але і па тканкавым складзе і функцыянальных асаблівасцях.
- Артэрыі — сасуды, па якіх кроў рухаецца ад сэрца. Артэрыі маюць тоўстыя сценкі, у якіх утрымліваюцца мышачныя валокны, а таксама калагенавыя і эластычныя валокны. Яны вельмі эластычныя і могуць звужацца ці пашырацца, у залежнасці ад колькасці крыві, якая перапампоўваецца сэрцам.
- Артэрыёлы — дробныя артэрыі па току крыві, якія непасрэдна папярэднічаюць капілярам. У іх сасудзістай сценцы пераважаюць гладкія мышачныя валокны, дзякуючы якім артэрыёлы могуць змяняць велічыню свайго прасвету і, такім чынам, супраціўленне.
- Капіляры — гэта найдрабнейшыя крывяносныя сасуды, настолькі тонкія, што рэчывы могуць свабодна пранікаць праз іх сценку. Праз сценку капіляраў ажыццяўляецца аддача пажыўных рэчываў і кіслароду з крыві ў клетцы і пераход вуглякіслага газу і іншых прадуктаў жыццядзейнасці з клетак у кроў.
- Венулы — дробныя крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць у вялікім крузе адток абедненай кіслародам і насычанай прадуктамі жыццядзейнасці крыві з капіляраў у вены.
- Вены — гэта сасуды, па якіх кроў рухаецца да сэрца. Сценкі вен не такія тоўстыя, як сценкі артэрый і ўтрымліваюць адпаведна менш мышачных валокнаў і эластычных элементаў.
Будова крывяносных сасудаў (на прыкладзе аорты)
правіцьГэты прыклад апісвае будову артэрыяльнага сасуда. Будова іншых тыпаў сасудаў можа адрознівацца ад апісанага ніжэй. Падрабязней гл. адпаведныя артыкулы.
Аорта выслана знутры эндатэліем, які разам з ніжэйшым слоем рыхлай злучальнай тканкі (субэндатэліем) утварае ўнутраную абалонку (лац.: tunica intima). Сярэдняя (эластычная) абалонка (лац.: tunica media) аддзелена ад унутранай вельмі тонкай унутранай эластычнай мембранай. Сярэдняя абалонка складаецца з вялікай колькасці эластычных вакончатых мембран. Па-над сярэдняй абалонкай ляжыць вонкавая эластычная мембрана, якая складаецца з пучкоў эластычных валокнаў (лац.: tunica adventitia).
Захворванні сасудаў
правіцьГл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крывяносныя сасуды