Венулы — дробныя крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць адток абедненай кіслародам крыві з капіляраў у вены. З’яўляюцца працягам капілярнай сеткі. Дыяметр венулы — ад 20 да 100 мкм. Сценкі венул складаюцца з трох слаёў. Першы ўнутраны слой — эндатэлій, які складаецца з плоскіх эпітэліяльных клетак, якія выконваюць ролю мембраны. Затым ідзе сярэдні слой гладкамышачных клетак і вонкавы слой, утвораны валакністай злучальнай тканкай. Сярэдні слой развіты слаба, таму сценкі венул танчэйшы за сценкі артэрыёл.

Узбагачаная кіслародам кроў (чырвоная; злева) пераходзіць у органы праз сетку капіляраў і вяртаецца ў вену (сіняя; справа) праз сетку дробных сасудаў — венул.

Тыпы венулПравіць

Існуюць тры тыпы венул:

  • Посткапілярныя, дыяметрам 12-30 мкм, якія ўтвараюцца ў выніку зліцця некалькіх капіляраў. Эндатэліяльныя клеткі могуць быць фенестраванымі. У органах імуннай сістэмы могуць валодаць адмысловым высокім эндатэліем, які служыць для міграцыі лімфацытаў з сасудзістага рэчышча. Мышачныя клеткі адсутнічаюць, перыцыты сустракаюцца часцей, чым у капілярах. Эндатэлій посткапілярных венул з’яўляецца асноўнай мішэнню такіх вазаактыўных рэчываў, як гістамін і сератанін, забяспечваючы пад іх уздзеяннем залішняе прасочванне вонкі вадкасці і лейкацытаў пры запаленнях і алергічных рэакцыях.[1]
  • Зборныя венулы дыяметрам 30-50 мкм утвараюцца ў выніку зліцця посткапілярных венул. Калі яны дасягаюць дыяметра 50 мкм, у іх сценцы з’яўляюцца гладкамышачныя клеткі і больш выразна выяўлена вонкавая абалонка.
  • Мышачныя венулы маюць дыяметр да 100 мкм. У іх добра развіта сярэдняя абалонка, у якую ўваходзіць адзін слой гладкамышачных клетак. Вонкавая абалонка таксама добра развіта.

СпасылкіПравіць

АпісанніПравіць

Выявы, фатаграфііПравіць

Зноскі

  1. Svensjo E, Arfors KE. (1979) Dimensions of postcapillary venules sensitive to bradykinin and histamine-induced leakage of macromolecules. Ups J Med Sci. 1979;84(1):47-60. PMID 442278