Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Верхнядзвінскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Верхнядзвінска, у будынку па вул. Кааператыўнай, 1 (1979, архітэктар В. В. Кірылаў).
Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Верхнядзвінскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Віцебскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 225612, Віцебская вобласць, г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, 1 |
Старшыня | Васіль Мікалаевіч Шылаў |
Структура правіць
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні правіць
Зноскі
Спасылкі правіць
- verkhnedvinsk.vitebsk-region.gov.by — афіцыйны сайт Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта