Верхняя Стшыжа (польск.: Strzyża Górna) — мікрараён у Гданьску ў раёне Ужэшч, частка гістарычнай мясцовасці Стшыжа.

Верхняя Стшыжа
польск.: Strzyża Górna
Краіна
Горад Гданьск
Адміністрацыйны раён горада Ужэшч
Год уключэння ў межы горада 1902

Тэрыторыя была ўключана ў адміністрацыйныя межы горада ў 1902 годзе. 28 сакавіка 1949 года была зацверджана афіцыйная польскамоўная назва. Да гэтага ў часы нямецкага панавання яна афіцыйна называлася Хохштрыс (ням.: Hochstriess). Будынкі мясцовасці маюць разнастайны характар. Сядзібная частка мясцовасці, якая знаходзіцца непасрэдна каля былой чыгуначнай лініі Ужэшч - Какошкі, мае самы рэспектабельны і адметны характар.

Спасылкі правіць