Вестник Минского губернского земства
(Пасля перасылкі з Вестник Минского губернского земства (1914))
«Вестник Минского губернского земства» — часопіс. Выдаваўся ў 1914 — 1915 гг. у Мінску на рускай мове. У 1914 г. выйшла 12 нумароў, у 1915 г. — 8. Адказны рэдактар Б. М. Самойленка. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, лясной справы, эканамічнага жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і Сената па земскіх справах. Змясціў кароткі агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады (1914, № 3 — 4), матэрыялы пра 1-ы з’езд земскіх урачоў і прадстаўнікоў земстваў Мінскай губерні (1914, № 10), нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся» (1914, № 12).
«Вестник Минского губернского земства» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | |
Заснавана | 1914 |
Спыненне публікацый | 1915 |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
Літаратура
правіць- «Вестник Минского губернского земства» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- Самуэль, С.П. «Вестник Минского губернского земства» / С.П.Самуэль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 253. — ISBN 5-85700-142-0.