Ветэрынарны ўніверсітэт Брно
Ветэрынарны ўніверсітэт Брно (чэшск.: Veterinární univerzita Brno) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.
Ветэрынарны ўніверсітэт Брно | |
---|---|
чэшск.: Veterinární univerzita Brno | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Veterinární univerzita Brno |
Міжнародная назва | англ.: University of Veterinary and Pharmaceutical Sciences, Brno |
Заснаваны | 1918 |
Рэктар | Алаіс Нечас[d][1] |
Студэнты | 3 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Брно |
Сайт | vfu.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Характарыстыка
правіцьЗаснаваны 12 снежня 1918 года як Вышэйшая ветэрынарная школа. Універсітэт рыхтуе спецыялістаў у галіне ветэрынарыі. У рэйтынгу ўніверсітэтаў у галіне ветэрынарных навук ён займае 151—200 месцы ў свеце. Гэта адзіны ўніверсітэт у Чэхіі, які прапануе праграмы навучання ветэрынарнай медыцыне. На тэрыторыі кампуса ўніверсітэта размешчаны спецыялізаваныя клінікі для дробных жывёл, птушак і экзатычных жывёл, коней, жуйных жывёл і свіней, бібліятэка і інш.
Факультэты
правіць- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт ветэрынарнай гігіены і экалогіі
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ветэрынарны ўніверсітэт Брно
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы