Кялістба

возера ў Грузіі
(Пасля перасылкі з Возера Кялістба)

Кялістба, горнае возера ў Ленінгорскім раёне Паўднёвай Асеціі, буйнейшае возера Кельскага вулканічнага нагор'я (плато) і Паўднёвай Асеціі. Плошча 1,28 км², максімальная глыбіня 65 метраў. Знаходзіцца на вышыні 2920 м над узроўнем мора[1]. Жыўленне снегавое. Паводле генетычнага тыпу з'яўляецца запрудным.

Кялістба
груз. ყელის ტბა ас.: Хъилы цад
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 2920 м
Даўжыня
  • 2,17 км
Плошча 1,28 км²
Найбольшая глыбіня 75 м
Басейн
Плошча вадазбору 7,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Паўднёвая Асеція
Кялістба (Паўднёвая Асеція)
Кялістба
Кялістба
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У выніку запаўнення катлавіны алахтонным матэрыялам, алювіям і пралювіям часовых і сталых вадатокаў возера актыўна дэградуе. Да таго ж, рака Ксані, якая выцякае з возера, рызмывае плаціну на паўднёвым ускрайку возера.

Зноскі

  1. (руск.) [1] пер. Крестовый. Маштаб: 1 : 100 000. Стан мясцовасці на 1987 год. Выданне 1989 г.