Возера Лета (лац.: Lacus Aestatis) — адносна невялікае месяцавае мора, якое складаецца з двух адносна маленькіх частак, размешчаных ва ўсходняй частцы бачнага боку Месяца. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 15°00′ пд. ш. 69°00′ з. д. / 15,0° пд. ш. 69,0° з. д. / -15.0; -69.0G[1], дыяметр складае 90 км[1].

Возера Лета
Возера Лета

Паўночна-заходняя частка возера з'яўляецца паўднёва-ўсходняй часткай кратэра Рока Q. Крыху на поўнач знаходзіцца кратэр Рока A[2]. Іншая частка возера размешчана на паўднёвы ўсход ад першага кампанента, і фармуе падоўжаны, «расплывісты» ўчастак[2].

Зноскі

  1. а б Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 4 жніўня 2010.
  2. а б Lunar maps (англ.). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 4 жніўня 2010.

Літаратура правіць

  • Coombs, C. R. & Hawke, B. R.. Pyroclastic deposits on the western limb of the moon (англ.)(недаступная спасылка). Proceedings of Lunar and Planetary Science, Volume 22; Conference, Houston, TX, Mar. 18-22, 1991 (A92-30851 12-91). Houston, TX, Lunar and Planetary Institute, (24 красавіка 1992). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2022. Праверана 4 жніўня 2010.