Тэнгіз (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Тэнгіз)

Тэнгіз — горка-салёнае бяссцёкавае возера на захадзе Тэнгіз-Кургальджынскай упадзіны ў паўночнай частцы Казахскага драбнасопачніка (Сары-Арка), найбуйнейшае з Тэнгіз-Кургальджынскіх азёр. Знаходзіцца ў Казахстане каля мяжы Акмолінскай вобласці з Карагандзінскай, на тэрыторыі Каргалжынскага раёна. Уваходзіць у склад Каргалжынскага запаведніка, які з 2008 года з’яўляецца часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Сарыарка — Стэпы і азёры Паўночнага Казахстана». У 1976 годзе Тэнгіз-Кургальджынская сістэма азёр была ўключана ў пералік водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння, якія падпадаюць пад дзеянне Рамсарскай канвенцыі.

Тэнгіз
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 330 м і 304 м
Даўжыня
  • 74 км
Шырыня 32,2 км
Плошча
  • 1 590 км²
Аб’ём 58,6 км³
Найбольшая глыбіня 6,7 м і 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 94 900 км²
Размяшчэнне
Краіна
Тэнгіз (возера) (Казахстан)
Тэнгіз (возера)
Тэнгіз (возера)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчана ў тэктанічнай упадзіне. Плошча — 1590 км²; даўжыня — 74,4 км, шырыня — 40,2 км, глыбіня — да 7,75 м. У возера Тэнгіз упадаюць рэкі Нура, Куланотпес (Куланутпес). У асобныя гады значная частка Тэнгіза перасыхае. Вада змяшчае мірабіліт.

Возера Тэнгіз дастаткова вялікае, яно ў тры разы большае за Бодэнскае возера. Шмат астравоў.