Вокарухальны нерв

Вокарухальны нерв — 3-я пара чэрапнамазгавых нерваў. Валокны, якія складаюць яго, з'яўляюцца атожылкамі клетак, якія ляжаць у ядрах сярэдняга мозгу. Рухальнае ядро размешчана на ўзроўні верхняга двухбугорыя ў рэчыве мозгу, паблізу ад яго - вегетатыўнае ядро. Нервовыя валокны выходзяць з мазгавога ствала на ўнутраныя паверхні ножак мозгу і ўтвараюць параўнальна буйны нерв, які ідзе наперад у вонкавай сценцы кавернознага сінуса. Па шляху да яго далучаюцца нервовыя валокны сімпатычнага спляцення унутранай соннай артэрыі. Вокарухальны нерв праходзіць праз верхнюю вачніцавую шчыліну ў вачніцу, дзе дзеліцца на меншую верхнюю галіну, якая інервуе верхнюю прамую цягліцу вока і мышцу, якая ўздымае верхняе павека, і ніжнюю галіну, якая змяшчае рухальныя валокны для медыяльнай і ніжняй прамой і ніжняй касой мышц вока. Ад ніжняй галіны аддзяляецца нервовы пучок, які змяшчае вегетатыўныя парасімпатычныя валокны, які ідзе да вейкавага вузла, размешчанага паміж глядзельным нервам і латэральнай прамой цягліцай вока. Ад клетак вузла пачынаюцца парасімпатычныя валокны, якія інервуюць гладкія мышцы цыліярнага цела (функцыя акамадацыі вока) і радужкі (цягліца, якая звужае зрэнкі).

Суадносіны вокарухальнага нерва з вочным яблыкам і іншымі нервамі