Вольга

жаночае асабістае імя (Вольга)

Вольга — агульнаславянскае жаночае імя, жаночая форма мужчынскага імя Алег (ад сканд. Hélgi - святы).

Па-за межамі Беларусі імя «Вольга» папулярна ў Расіі, Чэхіі, Фінляндыі і, у некаторай ступені, у Германіі; таксама згадваецца ў сярэднявечнай Шатландыі. У краінах Паўднёвай Амерыкі, такіх як Бразілія і Аргенціна, імя Вольга ў большасці выпадкаў ўжываецца хутчэй у вымаўленні Хельга.

Паходжанне імяПравіць

Скандынаўскага паходжання (ад Hélga — Хельга[1]), што даслоўна азначае «святая», «свяшчэнная», «ясная», «светлая», «мудрая», «фатальная». Пераход пачатковага Е ў О характэрны для многіх усходнеславянскіх слоў (алень, адзін, возера, вожык; у імёнах Алена, Астап, Ахрэм)[2]; пазней у беларускай перад націскным О з'явіўся пратэтычны зычны В.

Выбітныя носьбіты імяПравіць

СпасылкіПравіць

  1. Артыкул Ольга у Этымалагічным слоўніку рускай мовы Макса Фасмера.
  2. Ф. М. Янкоўскі. Гісторыя беларускай мовы: гістарычная граматыка. Мінск: Вышэйшая школа, 2019. § 48. З’яўленне о на месцы пачатковага *je, стар. 75.