Вольга Іванаўна Касцюкова

Вольга Іванаўна Касцюкова (н. 28 студзеня 1954, Мінск) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991, Канструктыўныя метады развязання спецыяльных класаў задач аптымальнага кіравання).

Вольга Іванаўна Касцюкова
Дата нараджэння 28 студзеня 1954(1954-01-28) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыла БДУ (1976). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы па канструктыўнай тэорыі аптымальнага кіравання, матэматычным праграмаванні. Распрацавала канструктыўныя алгарытмы развязання спецыяльных класаў канцамерных і бясконцамерных экстрэмальных задач і на іх аснове прапанавала метад рэалізацыі аптымальных кіраванняў тыпу адваротнай сувязі.

Бібліяграфія

правіць
  • Конструктивные методы оптимизации. Сетевые задачи. Ч. III. Мн., 1986 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай);
  • Конструктивные методы оптимизации. Выпуклые задачи. Ч. IV. Мн., 1987 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай, В.Ракецкім);
  • Конструктивные методы оптимизации. Нелинейные задачи. Ч. V. Мн., 1998 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай, А.Пакатаевым).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.