Вольга Нячай (скульптар)
Вольга Няча́й (нар. 15 сакавіка 1985, Мінск) — беларуская мастачка, скульптар, дызайнер. Магістр мастацтвазнаўства.
Вольга Нячай | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастачка, скульптарка, дызайнер |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1995—2003 гадах вучылася ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, у 2003—2009 гадах на аддзяленні скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў, у 2007—2009 гадах на кафедры перападрыхтоўкі і перакваліфікацыі кадраў пры БДАМ па спецыяльнасці «Дызайн інтэр’ера».
З 2009 года працуе ў Творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры.
У 2010—2011 гадах вучылася ў магістратуры на аддзяленні «Тэорыя і гісторыя мастацтваў» Беларускай акадэміі мастацтваў .
Член Беларускага саюза мастакоў з 2011 года.
Творчасць
правіцьСярод манументальных твораў: мемарыяльная дошка Янку Купалу ў Вільнюсе (2013, сумесна з Сяргеем Аганавым), помнік Гедыміну ў Лідзе (2018, сумесна з Сяргеем Аганавым)[1], мемарыяльны знак у Курапатах (сумесна з Сяргеем Аганавым, архітэктарамі Марыяй Маркаўцовай і Вольгай Ярмолінай).
Удзельнічае ў міжнародных фестывалях і плэнэрах. Удзельнічае ў выстаўках з 2004 года.
Зноскі
- ↑ На адным полі ваяры Архівавана 30 кастрычніка 2020.